БЕЛ Ł РУС

У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос

16.03.2026 / 17:39

Nashaniva.com

У Лідскім раёне на відэа знялі рэдкую казулю-альбіноса. Пра незвычайную сустрэчу паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.

Фота: t.me/rgooboor_ohota

Жывёліну з незвычайна светлай поўсцю заўважылі ў мясцовым лесе. Гэта не асобны від казулі, а вынік альбінізму — асаблівасці, пры якой у арганізме няма пігмента меланіну. З-за гэтага поўсць і скура становяцца вельмі светлымі.

Альбінізм сустракаецца і ў людзей, і ў жывёл, але адбываецца вельмі рэдка.

Паводле слоў відавочцаў, на відэа трапіў самец казулі.

Чытайце таксама:

Ва Уздзенскім раёне сама выйшла да людзей параненая казуля

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

У Полацку ў двор забегла лясная госця ВІДЭА

Каментары да артыкула