БЕЛ Ł РУС

Новы лідар Ірана адхіліў прапановы ЗША аб спыненні вайны

17.03.2026 / 14:04

Nashaniva.com

Падчас першай знешнепалітычнай нарады пазіцыя Хаменеі адносна адплаты ЗША і Ізраілю была «вельмі жорсткай і сур’ёзнай»

Маджтаба Хаменеі, які стаў новым вярхоўным лідарам Ірана пасля забойства яго бацькі Алі Хаменеі, адхіліў прапановы прымірэння з ЗША, перададзеныя Тэгерану праз дзве краіны-пасярэдніцы, паведамляе Reuters са спасылкай на высокапастаўленага іранскага чыноўніка.

Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, падчас першай знешнепалітычнай нарады пазіцыя Хаменеі адносна адплаты ЗША і Ізраілю была «вельмі жорсткай і сур’ёзнай». Ён заявіў, што «не час для міру, пакуль ЗША і Ізраіль не будуць пастаўлены на калені, не прызнаюць паразу і не выплацяць кампенсацыю».

Ці прысутнічаў Хаменеі на гэтай нарадзе асабіста, не ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула