БЕЛ Ł РУС

«Мы пачалі гэту вайну пад уплывам ізраільскага лобі». Дырэктар Антытэрарыстычнага цэнтра ЗША пайшоў у адстаўку ў знак пратэсту

17.03.2026 / 17:08

Nashaniva.com

Кіраўнік Нацыянальнага контртэрарыстычнага цэнтра ЗША Джо Кент падаў у адстаўку, бо не пагадзіўся з вайной супраць Ірана. Пра сваё рашэнне ён паведаміў у сацсетцы X.

Джо Кент. Фота: Wikimedia Commons

«Пасля доўгіх роздумаў я прыняў рашэнне пайсці ў адстаўку з пасады дырэктара Нацыянальнага контртэрарыстычнага цэнтра, пачынаючы з сённяшняга дня. Я не магу з чыстым сумленнем падтрымліваць вайну ў Іране, якая працягваецца. Іран не ўяўляў непасрэднай пагрозы для нашай краіны, і відавочна, што мы пачалі гэту вайну пад ціскам Ізраіля і яго ўплывовага амерыканскага лобі», — напісаў Джо Кент.

Сваю заяву аб адстаўцы ён накіраваў прэзідэнту ЗША.

Нацыянальны контртэрарыстычны цэнтр — гэта структура, якая займаецца аналізам і каардынацыяй барацьбы з тэрарызмам паміж рознымі амерыканскімі ведамствамі. Ён уваходзіць у сістэму нацыянальнай разведкі і падпарадкоўваецца яе кіраўніку. Цэнтр быў створаны ў 2004 годзе, каб пасля тэракта 11 верасня 2001 года палепшыць узаемадзеянне амерыканскіх спецслужбаў.

Чытайце таксама:

Іранскія СМІ апублікавалі запіску ад Алі Ларыджані

Новы лідар Ірана адхіліў прапановы ЗША аб спыненні вайны

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому

Каментары да артыкула