У Беларусі прачнуўся першы суслік
13 сакавіка ў Нясвіжскім раёне біёлаг Сяргей Шакала некалькі гадзін назіраў за пасяленнем рабых суслікаў. І не дарма — адзін суслік паказаўся на паверхні, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
Здымак ілюстрацыйны. Фота Сяргея Шакалы
Звярок вылез на сонейка на 15 секунд і зноў схаваўся ў нары.
У кожнага сусліка ёсць асобная норка. На зіму ўваход ў яе запакоўваецца зямлёй. Вясной яны з гнязда выкопваюць новы выхад.
Рабы суслік уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Тры апошнія калоніі суслікаў, якія засталіся ў Беларусі, ахоўваюцца дзяржавай, зацікаўленымі арганізацыямі і энтузіястамі.
Чытайце таксама:
Бачыце сусліка? А яго і няма. У Беларусі знішчылі рэдкую калонію сусліка, цяпер дабіваюць другую
Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне
У Польшчы хацелі пабудаваць авіябазу, але месца аказалася занятым рэдкімі жывёламі