БЕЛ Ł РУС

Жыхар Лагойскага раёна павесіў сабаку за тое, што той душыў яго курэй

18.03.2026 / 14:33

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў вёсцы Рагозіна.

Ілюстрацыйнае фота

Труп жывёлы быў знойдзены на адлегласці 40—50 метраў ад аўтадарогі Крайск — Даўгінава.

Алею ў агонь падліла суседка, дзякуючы якой 17 сакавіка фота павешанага сабакі трапіла ў інтэрнэт.

Мужчына патлумачыў потым свой учынак тым, што сабака рэгулярна ганяўся за курамі, паводзіў сябе неадэкватна і кідаўся на яго дзяцей. 

Мужчыну затрымала міліцыя і запісала відэа з выбачэннямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула