Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца
Рэзкае падзенне расійскага рубля і турбулентнасць на сусветных рынках ствараюць сур’ёзныя рызыкі для стабільнасці беларускай валюты.
Мінск, Няміга. Фота LookByMedia
На гэты момант курс расійскага рубля да даляра апусціўся да 87 рублёў, за апошнія 10 дзён ён знізіўся на 12%.
Курс беларускага рубля на сёння складае 2,99 за даляр, 3,46 да еўра.
Сёння цэны на нафту на сусветным рынку падскочылі яшчэ на 5%, Brent сёння прадаецца па 113 даляраў. Адначасова фондавыя рынкі рэзка падаюць, эксперты гавораць пра рызыку сусветнага эканамічнага крызісу ў выпадку, калі канфлікт у Персідскім заліве зацягнецца.