БЕЛ Ł РУС

«Хачу хоць адзін прыпынак праехаць з вамі!» Студэнцкі хор выканаў у аўтобусе беларускую народную песню — людзі ў захапленні

21.03.2026 / 18:54

Nashaniva.com

У Мінскім дзяржаўным каледжы інавацыйных будаўнічых тэхналогій імя Івана Жыжаля ёсць хор «Братка беларус». Ансамбль спявае як папулярныя сучасныя песні, так і народныя. 

Калектыў «Братка беларус» выконвае песні ў сталічным аўтобусе №32С. Скрыншот: відэа з тыктока @lubimtvorchestvo

Песня па-беларуску, імправізацыйна выкананая калектывам у аўтобусе 32С, сабрала рэкордную колькасць пазітыўнага фідбэку. У тыктоку відэа, дзе моладзь спявае «Як пайду я ў новую канюшню», ужо сабрала больш за 200 тысяч праглядаў і стос захопленых каментароў.

«Вялікі дзякуй за беларускую мову!».

«А дзе праходзіць такі выдатны маршрут? Хачу хоць адзін прыпынак праехаць з вамі».

«Падабайка, хлопцы! На роднай мове!».

«Ганаруся, што ў Беларусі ёсць такая моладзь!».

«Спадзяюся, вам вярнулі грошы за праезд і заплацілі за выступ!», — рэспектуюць маладзёнам у каментарах.

Удзельнікі хору зразумелі, што людзям падымае настрой такі фармат, і выклалі яшчэ адно відэа, на якім спяваюць у аўтобусе творчасць Андрэя Губіна, але падобны рэпертуар ужо сабраў у разы менш праглядаў.

Чытайце таксама:

За два дні на выратавальны ўкол Ксюшы з Магілёва сабралі рэкордныя $300 тысяч. Мама здала яе ў дзетдом, а чужыя людзі б’юцца за жыццё дзіцяці

Беларуска, якая вырабляе брошкі ў выглядзе дзяўчат з чырвона-зялёнымі какошнікамі, шчыра не разумее, чаму яе крытыкуюць

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў

Каментары да артыкула