Пайшлі чуткі, што беларусам забаранілі збіраць бярозавік. Мінлясгас патлумачыў
У Міністэрстве лясной гаспадаркі заявілі, што інфармацыя пра нібыта забарону збору бярозавага соку для насельніцтва, якая пашыраецца ў сеціве, не адпавядае рэчаіснасці.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: forestry.by
«Як і раней, у грамадзян ёсць права самастойна заняцца самазагатоўкай соку — гэта прапісана ў Лясным кодэксе Рэспублікі Беларусь. Для гэтага неабходна звярнуцца ў найбліжэйшае лясніцтва, дзе вам падкажуць участкі, прыдатныя для нарыхтоўкі, асаблівасці збору соку», — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, гатовы бярозавік можна будзе набыць па даступных цэнах у спецыяльных гандлёвых пунктах, а таксама на тэрыторыі лясгасаў і лясніцтваў.
Чытайце таксама:
Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску
Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску
У Брэсцкай вобласці пачаўся сезон бярозавіку
У Мінлясгасе расказалі, якія драўляныя хаты цікавяць беларусаў