БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Бразіліі: Трамп не павінен сябе лічыць гаспадаром свету

20.03.2026 / 08:20

Nashaniva.com

«Ніхто не падтрымлівае рэжым Ірана. Але людзі павінны навучыцца паважаць самавызначэнне народаў», — сказаў Лула да Сілва.

Прэзідэнт Бразіліі Лула да Сілва заявіў учора пра тое, што Трамп не павінен лічыць сябе гаспадаром свету.

«Ніхто не падтрымлівае рэжым Ірана. Я сам не падтрымліваю. Але людзі павінны навучыцца паважаць самавызначэнне народаў.Мы павінны навучыцца паважаць самавызначэнне народаў і тэрытарыяльную цэласнасць краін. Нельга, каб нехта лічыў сябе гаспадаром свету і вырашаў: сёння я забяру Грэнландыю, Панамскі канал, Кубу ці Венесуэлу. Гэта немагчыма. Гэта немагчыма. Свету патрэбны мір без вайны», — сказаў Лула да Сілва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула