БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка чарговы раз пахваліў Трампа: Гэта ў добрым сэнсе слова акцёр, а яшчэ бізнэсмен, журналіст, эканаміст і крыху палітык

20.03.2026 / 15:51

Nashaniva.com

Аляксандру Лукашэнку падабаецца просталінейнасць Дональда Трампа. Пра гэта ён заявіў у размове з журналістамі, піша БелТА.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

«Трамп чым мне падабаецца — ён як думае, так і гаворыць. Мне такі падыход падабаецца. Таму што мы бачым сапраўдную палітыку і мэты амерыканскага кіраўніцтва. І бачым, хто такія амерыканцы. Мне гэта падабаецца», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Дональд Трамп — гэта ў добрым сэнсе слова акцёр, а яшчэ бізнэсмен, журналіст, эканаміст і крыху палітык.

Лукашэнка падкрэсліў, што таксама заўсёды адкрыта выказваецца, калі лічыць, што цяперашняя адміністрацыя ў ЗША і сам Дональд Трамп дзейнічаюць няправільна і дапускаюць тыя ці іншыя памылкі. «Вайна ў Іране, Венесуэла — захапілі Мадура», — прывёў ён прыклады.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што і ўнутры ЗША на дзейнага прэзідэнта аказваецца сур’ёзны ціск, у тым ліку з боку вайскоўцаў. «А можа быць, і нейкая глыбінная дзяржава. Ужо і амерыканцы пра гэта гавораць», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Лукашэнка расказаў, што амерыканцы думаюць над пакупкай Нежынскага рудніка

Лукашэнка заявіў, што Трамп яго запрасіў у Фларыду

«Сапраўдныя бандзюганы». Лукашэнка расказаў пра аперацыю па затрыманні кантрабандыстаў на мяжы

Лукашэнка прапанаваў свой варыянт заканчэння вайны ў Іране

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры

Каментары да артыкула