БЕЛ Ł РУС

Вызваленая Вера Кананенка і яе муж Сяргей Кардаш

20.03.2026 / 18:49

Nashaniva.com

Іх канчаткова асудзілі ўсяго месяц таму.

Вера Кананенка

52‑гадовую Веру і 57‑гадовага Сяргея затрымалі ў канцы 2024 года падчас чарговага рэйду супраць тых, каго падазраюць у салідарнасці з палітвязнямі. У прапагандысцкім фільме Сяргея назвалі кур’ерам Байсола (сама арганізацыя абвяргала яго датычнасць).

Абое не прызналі віну і атрымалі па тры гады калоніі і гіганцкія штрафы.

Іх канчаткова асудзілі толькі ў лютым 2026 года. Атрымліваецца, у калоніях яны правялі да вызвалення па некалькі тыдняў.

Веры Кананенка — мінчанка. У 2008 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў на рэжысёра тэатра.

Далей яна працавала ў тэатрах і кінастудыях. Была балетмейстарам у некаторых спектаклях, асістэнтам рэжысёра ў кіно. З 2010 па 2018 гады мела статус ІП, сферай дзейнасці якога пазначанае «прадастаўленне іншых паслуг спажыўцам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула