На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі
На галоўным рынку Мінска напоўніцу ідзе гандаль разнастайнымі прадуктамі. Цэны ў некаторых прадаўцоў вельмі прыемныя. Напрыклад, кілаграм клубніц можна набыць па 17,9 рубля, а персікі — па 8,9, піша Tochka.by.
Фота: Tochka.by
На Камароўку актыўна завозяць грэцкія клубніцы, і цана на іх стала прымальнай. Калі яшчэ тыдзень таму яны былі па 40 рублёў за 1 кг, то цяпер — ужо 17,9.
Таксама ёсць зніжкі на цытрусавыя і іншую садавіну.
Напрыклад, за кілаграм чылійскіх персікаў і нектарынаў папросяць 8,9 рубля. Іспанскія апельсіны каштуюць усяго 4,9 за 1 кг.
Калаж: Tochka.by / Instagram
Вінаград «кішміш» з ПАР прадаецца па 5,9 за 1 кг, а перуанскі — па 7,9. Прыемныя цэны і на грэйпфруты — па 3,9 за 1 кг. Яшчэ ёсць журавіны — па 20 рублёў за 1 кг.
Што тычыцца гародніны, то беларускія агуркі каштуюць ад 5,9 за 1 кг, іранскія перцы — 7,9, радыска — 14,9. За простую зеляніну прадаўцы папросяць 15—19 рублёў за 1 кг.
Чытайце таксама:
У Мінску на вулічных латках з'явіліся першыя клубніцы ФОТАФАКТ
«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс
«Ваша звычка есці макароны як гарнір…» Што шакуе італьянца ў Беларусі