БЕЛ Ł РУС

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя

21.03.2026 / 14:19

Nashaniva.com

Згарэла ўжо як мінімум пяць аўтамабіляў. На месцы ДТЗ утварыўся затор даўжынёй восем кіламетраў.

На трасе Растоў — Таганрог у выніку ДТЗ з удзелам бензавоза і чатырох легкавых аўтамабіляў загінулі тры чалавекі, яшчэ два пацярпелі. Пра гэта паведамляе Baza і 112.

Паводле іх даных, аварыя адбылася на 33‑м кіламетры трасы паміж Растовам-на-Доне і Таганрогам. Згарэла ўжо як мінімум пяць аўтамабіляў.

У МНС паведамілі, што вінаватым аварыі, паводле папярэдніх даных, стаў сам бензавоз. На месцы ДТЗ утварыўся затор даўжынёй восем кіламетраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула