Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай
Яе дачка Настасся апублікавала кадры відэаразмовы з маці.
Анастасія Касцюгова сазвоньваецца з маці Валерыяй. Фота: інстаграм
Палітолаг, заснавальніца сайта экспертнай супольнасці «Наша меркаванне», кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе» Валерыя Касцюгова была сярод 250 палітвязняў, якіх вызвалілі пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск 19 сакавіка.
Жанчыну затрымалі 30 чэрвеня 2021 года. У 2023‑м яе і Таццяну Кузіну асудзілі да 10 гадоў калоніі кожную. У віну ім паставілі ч. 1 арт. 357 (дапамога дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
Валерыя Касцюгова была ў гомельскай жаночай калоніі. Пасля вызвалення ёй дазволілі застацца ў Беларусі.
Валерыя Касцюгова
Дачка Валерыі экспертка па камунікацыях Настасся Касцюгова з 2020 года за мяжой. Цяпер яна ўваходзіць у кааліцыю з Валерам Кавалеўскім і Вольгай Гарбуновай.