На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў
Раніцай у нядзелю, 22 сакавіка, пасажырскі цягнік «Зубр», які рухаўся па маршруце Беласток — Варшава, збіў зуброў, што пераходзілі пуці.
Здарэнне адбылося ў лясістай мясцовасці непадалёк ад горада Гайнаўка.
У выніку сутыкнення загінулі тры зубры, якія выйшлі на пуці.
Сярод пяцідзесяці пасажыраў і персаналу цягніка пацярпелых няма, аднак сама машына атрымала пашкоджанні.
Чыгуначная лінія Варшава-Беласток была заблакаваная на гэтым месцы на некалькі гадзін.