БЕЛ Ł РУС

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра

23.03.2026 / 16:13

Nashaniva.com

Збор быў абвешчаны ў чацвер адразу пасля таго, як стала вядома пра вызваленне 250 палітвязняў. «Байсол» заявіў пра суму ў 250 000 еўра.

Калі будзе сабрана сума, сродкі размяркуюць паміж вызваленымі.

Падтрымаць збор можна па спасылцы, але ні ў якім разе нельга гэтага рабіць з беларускіх ці расійскіх картак. 

Па дапамогу экс-палітзняволеныя могуць звярнуцца, напісаўшы ў тэлеграм @bysol_pzk. Заяўкі будуць прымацца да 31 жніўня 2026 года ўключна.

Па стане 16:00 пянядзелка сабрана 80 000 еўра, гэта амаль 30 працэнтаў сумы

Збор працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула