БЕЛ Ł РУС

Падаражэлі паштовыя паслугі

23.03.2026 / 23:42

Nashaniva.com

«Белпошта» з дазволу МАРГ абнавіла цэны на адпраўку лістоў і бандэроляў у межах краіны, і новыя расцэнкі ўжо пачалі дзейнічаць.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: lookby.media

Цяпер з 22 сакавіка адпраўка звычайнага ліста або паштоўкі вагой да 20 грамаў для фізічных асоб каштуе 1 рубель 4 капейкі — гэта на 18 капеек больш, чым раней. За кожныя наступныя 20 грамаў трэба даплачваць яшчэ 8 капеек.

Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў таксама паднялі цэны: адпраўка ліста да 20 грамаў цяпер каштуе 87 капеек, што на 15 капеек больш за папярэдні тарыф.

Раней стала вядома, што з 27 сакавіка ў Мінску вырасце кошт праезду ў грамадскім транспарце, а таксама ўстаноўленыя максімальныя цэны на паездкі ў маршрутках. Следам за Мінскам даражэе праезд на грамадскім транспарце і ў рэгіёнах.

Чытайце таксама:

«Белсаюздрук» далучаюць да «Белпошты»

Сёлета ў конкурсе на найлепшую паштовую марку года ўпершыню за 4 гады перамаглі не сілавікі

«Белпошта» выпускае маркі з памеранскім шпіцам і іншымі гадаванцамі

Каментары да артыкула