БЕЛ Ł РУС

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг

24.03.2026 / 11:25

Nashaniva.com

Экс-палітвязень у сваім фэйсбуку расказаў, як прайшло 25 Сакавіка ў 2023 годзе ў шклоўскай калоніі.

«25 сакавіка 2023 года, калонія ў Шклове. У царкве якраз дзень нашага атраду, вязень-псаломшчык чытае малітву, я адзін стаю перад алтаром, малюся.

Заходзіць маёр Сямёнаў (на Шклове і ў магілёўскай ПК 15 яго добра памятаюць, рэгулярна «адстрэльваў» палітычных).

Заходзіць, становіцца побач. Моўчкі стаіць усю малітву. Паглядвае на мяне. Ну, думаю, можа, і ў Сямёнава ў сэрцы нешта засталося. Вунь прыйшоў, стаіць перад Богам.

Малітва заканчваецца. Жагнаюся, адчуваю, што нешта трэба сказаць таму Сямёнаву — усё-такі дзе двое ці трое сабраліся ў імя Ісуса, там і Ён пасярод нас.

— Грамадзянін начальнік… Вы ж у Бога верыце?

— Осужденный Северінец. Я тут стоял, чтобы вы на ваш День Волі бело-красно-белый флаг на церкві не повесілі», — напісаў Павел Севярынец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула