Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім
Прэм’ер-міністр Інга Ругінене ў аўторак пацвердзіла, што дрон, які разбіўся больш за суткі таму ў Варэнскім раёне, быў украінскім і прызначаўся для атакі на цэль у Расіі, паведамляе LRT
Абломкі дрона ў азёрным лёдзе. Фота: Julius Kalinskas / Elta
«Дрон, які перасёк нашу паветраную прастору і заляцеў у Варэнскі раён непадалёк ад Гродна, быў украінскім дронам і звязаны з аперацыяй, якую ўкраінцы праводзілі той ноччу, накіраванай супраць Расіі», — заявіла журналістам у аўторак пасля пасяджэння Камісіі па нацыянальнай бяспецы прэм’ер-міністр.
«Ужо цяпер мы можам з упэўненасцю сказаць, што гэта быў дрон, які збіўся з курсу», — дадала яна.
Чытайце таксама:
У Літву, імаверна, заляцеў шахед
Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі