БЕЛ Ł РУС

СБУ ліквідавала кілера ГРУ і раскрыла варожую сетку

24.03.2026 / 15:26

Nashaniva.com

У склад варожай сеткі ўваходзілі больш за 10 чалавек, якіх каардынаваў завербаваны судовы эксперт з Палтавы.

Сярод мэтаў агентаў РФ былі блогер і дарадца міністра абароны Сяргей Сцярненка, а таксама баец РДК Ілля Багданаў. А ў Краматорску планавалі выбух ва ўстанове для вайскоўцаў.

Падчас затрымання кілер аказаў узброены супраціў і быў ліквідаваны, астатніх затрымалі. Вядома, што кілер прайшоў падрыхтоўку ў ДНР і меў указанне падрываць аўтамабілі ахвяр або расстрэльваць іх ва ўпор.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула