БЕЛ Ł РУС

Вось што засталося ад дома пад Гроднам пасля выбуху і пажару ВІДЭА

24.03.2026 / 18:27

Nashaniva.com

Міністэрства надзвычайных сітуацый паведаміла, што пажар у вёсцы Казіміроўка пад Гроднам удалося ліквідаваць. З апублікаваных відэа бачна, што чатырохкватэрны дом пацярпеў вельмі моцна, у некаторых месцах ад яго засталіся толькі руіны.

Скрыншот з відэа

Па папярэдніх даных, адбыўся выбух газава-паветранай сумесі з наступным гарэннем на першым і другім паверхах.

У выніку здарэння абваліліся перакрыцці і сцены ў кватэры на другім паверсе, пасля чаго пачалося гарэнне.

Скрыншот з відэа

Пацярпеў мужчына, якога шпіталізавалі. Таксама ў момант здарэння ў кватэры на ніжнім паверсе знаходзілася 12‑гадовая дзяўчынка. Яна не пацярпела.

Дзеянні пажарнікаў ускладняліся магчымасцю паўторнага абвалу канструкцый, высокай тэмпературай і густым дымам у кватэрах. Да ліквідацыі здарэння было прыцягнута 4 адзінкі тэхнікі МНС.

Скрыншот з відэа

Урэшце пажар быў ліквідаваны. Па факце здарэння прайшло пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Гродзенскім раённым выканаўчым камітэце.

Чытайце таксама:

«Там не моцна. Але дома не будзе ўжо». Стала вядома, што за выбух адбыўся ў вёсцы пад Гроднам

У вёсцы пад Гроднам адбыўся моцны выбух у чатырохкватэрным доме ВІДЭА

У Лідскім раёне хлопчык знайшоў у двары петарду

Каментары да артыкула