БЕЛ Ł РУС

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага

25.03.2026 / 12:04

Nashaniva.com

Сёння, на Дзень Волі, у Запарожжы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне ваяроў Палка Каліноўскага.

За баявыя заслугі і асабістую мужнасць, праяўленую ў полі бою, беларускія добраахвотнікі атрымалі шэраг дзяржаўных узнагарод: адзнакі міністра абароны — ваенны крыж, крыж доблесці і жалезны крыж, ведамасныя ўзнагароды за баявыя заслугі, а таксама — медаль Рады БНР за баявыя заслугі, паведамляе Полк. 

«Гэта вялікі гонар для беларускіх добраахвотнікаў. Віншуем пабрацімаў!

І віншуем усіх беларусаў з Днём Волі!» — гаворыцца ў паведамленні. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула