БЕЛ Ł РУС

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

25.03.2026 / 15:24

Nashaniva.com

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША падчас выступу ў Інстытуце Маккейна расказаў, што размаўляў з Лукашэнкам наконт яго адмовы прыехаць на пасяджэнне Рады міру, піша Reform.news.

«Ён хоча зняцця санкцый, але таксама ён хоча быць значным гульцом. Ён знаходзіцца ва ўладзе ўжо 30 гадоў, больш за 30, і, думаю, ён хоча быць сусветным гульцом. Таму мы пра гэта размаўлялі. Яго запрасілі на Раду міру. Ён не прыехаў. У нас была размова на гэты конт.

Вось як я яму гэта растлумачыў. Я сказаў: «Я не ведаю, як уладкавана старэйшая школа ў вашай краіне, але ў нас гэта выглядае так. Ты прыходзіш на абед, і там ёсць стол добрых хлопцаў. І добрыя хлопцы сядзяць там, ядуць, і ўсе хочуць сядзець за гэтым сталом добрых хлопцаў.

А ёсць стол няўдачнікаў — і вось там ты і знаходзішся. Ты там разам з Кубай. Ты там разам з Іранам, ты там разам з Венесуэлай і іншымі. Пуціна там няма, бо яго ўвогуле не запрасілі ў школу», — сказаў спецпасланнік Трампа.

«Нядаўна я сказаў, што калі хочаш сядзець за сталом добрых хлопцаў, трэба пачаць паводзіць сябе як нармальная краіна. Нельга рабіць тое, што ты робіш цяпер. Нельга запускаць шары, трымаць у сваёй краіне грузавікі. Усе гэтым незадаволены», — перадае Коул сваю размову з Лукашэнкам.

Коўл заявіў, што Лукашэнка становіцца бліжэй да «стала добрых хлопцаў», але яму яшчэ далёка да яго. Ён лічыць, што Лукашэнка вельмі спалохаўся дзеянняў ЗША ў Венесуэле і Іране.

«Тыдні паўтара таму я сказаў яму: «Слухай, ты цяпер адзіны, хто застаўся за сталом дрэнных хлопцаў, таму табе лепш быць асцярожным. І я сапраўды думаю, што тое, што мы зрабілі ў Венесуэле і тое, што мы робім у Іране, моцна яго напалохала», — лічыць Коўл.

Чытайце таксама:

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск

Каментары да артыкула