БЕЛ Ł РУС

Заўтра МНС праверыць сістэму апавяшчэння

25.03.2026 / 16:37

Nashaniva.com

26 сакавіка ў Беларусі пройдзе штогадовая праверка аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння (АСЦА), паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамілі ў МНС, падчас праверкі ў эфіры FM-радыёстанцый будзе транслявацца наступнае паведамленне:

«Увага! Праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння. Тэхнічная праверка завершана».

Акрамя таго, 26 сакавіка будзе праводзіцца планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях.

Ратавальнікі просяць з разуменнем паставіцца да неабходнасці правядзення падобных мерапрыемстваў.

Чытайце таксама:

Вось што засталося ад дома пад Гроднам пасля выбуху і пажару ВІДЭА

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона

Ва Ушачах мінакі выратавалі дзяцей, што праваліліся пад лёд

Каментары да артыкула