БЕЛ Ł РУС

Прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек

25.03.2026 / 18:01

Nashaniva.com

25 сакавіка праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 898 чалавек.

У спіс палітзняволеных дадалі наступныя прозвішчы:

Віталь Каледа, Барыс Крыцкі, Анжэла Агарок, Ірына Якаўлева, Вікторыя Грынько, Вольга Вараб’ёва, Уладзімір Захараў, Вольга Харламава, Уладзіслаў Вакульчык.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 898 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават змяншаецца, часам істотна. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па памілаваннях, у тым ліку пры пасярэдніцтве ЗША, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Арыштаваная палітолаг Вольга Харламава

Полацкі бізнэсмен Захараў, на якога завялі завочную крыміналку, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў 5 гадоў калоніі

Сталі вядомыя прозвішчы ўсіх жанчын, якіх асудзілі да вялікіх тэрмінаў па справе «дваровых чатаў»

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Каментары да артыкула