У БДУ пачнуць рыхтаваць эколагаў-айцішнікаў
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт адкрывае новую спецыяльнасць — «экалагічная бяспека». Падрыхтоўку будуць весці ў Міжнародным экалагічным інстытуце імя Сахарава — профільным падраздзяленні БДУ.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Яндэкс-Карты
Першы набор студэнтаў на гэту спецыяльнасць плануюць правесці ўжо гэтым летам, навучанне будзе толькі на бюджэтнай аснове.
Асаблівасць новай спецыяльнасці ў тым, што яна спалучае экалогію і ІТ. Студэнты будуць вывучаць не толькі профільныя прадметы, але і праграмаванне, аналіз даных, геаінфармацыйныя сістэмы і асновы штучнага інтэлекту.
Навучанне працягнецца чатыры гады. Пасля заканчэння выпускнікі атрымаюць кваліфікацыю «эколаг-інжынер» і змогуць працаваць у дзяржаўных установах, навуковых арганізацыях, на прадпрыемствах або ў ІТ-сферы.
Чытайце таксама:
У БДУІР будуць вучыць кібербяспецы
Ці даваць Колю Лукашэнку дадатковую стыпендыю, будзе вырашаць яго маці і нявестка Ганна Сялук
Разжалаваны дэкан з юрфака БДУ Шыдлоўскі знайшоўся ў нечаканым месцы