Футбольная зборная Беларусі выйграла свой першы матч пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі
Зборная Беларусі па футболе перамагла каманду Кіпра ў таварыскім матчы, які прайшоў у Нікасіі. Гэта была першая гульня нацыянальнай зборнай пад кіраўніцтвам новага трэнера Віктара Ганчарэнкі.
Аўтар адзінага гола ў матчы Іван Ціхаміраў. Фота: АБФФ
Адзіны гол у сустрэчы быў забіты ў першым тайме на 24‑й хвіліне. Вызначыўся дэбютант зборнай Іван Ціхаміраў— ён дакладна прабіў галавой і адправіў мяч у вароты суперніка.
У другім тайме каманды больш не забівалі, матч так і завяршыўся з лікам 1:0 на карысць беларусаў.
Наступную гульню зборная Беларусі правядзе 29 сакавіка супраць каманды Арменіі.
Чытайце таксама:
Аляксандр Саладуха прызнаўся ў любові да нятопавага беларускага футбольнага клуба
У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА