БЕЛ Ł РУС

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі

27.03.2026 / 10:18

Nashaniva.com

Абодва кіраўнікі выступілі з прамовамі.

Фота: KCNA

На прыём былі запрошаныя намеснік прэм’ера Юрый Шулейка, міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, міністр адукацыі Андрэй Іванец, міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў і іншыя асобы.

«Таварыш Кім Чэн Ын адзначыў, што візіт Аляксандра Лукашэнкі ў краіну з’яўляецца важным крокам у вывадзе традыцыйна сяброўскіх адносін паміж КНДР і Рэспублікай Беларусь на новы высокі ўзровень. Ён з радасцю сказаў, што сёння на сустрэчы і перамовах пацвердзіў волю кіраўніцтва абедзвюх краін і надалей умацоўваць і развіваць сяброўскія адносіны паміж КНДР і Рэспублікай Беларусь і пераканаўся ў магчымасці ажыццяўляць шмат карысных спраў дзеля росквіту і развіцця дзвюх краін, паляпшэння дабрабыту народаў», — паведамляе Паўночнакарэйскае тэлеграфнае агенцтва.

«Прыём прайшоў ад пачатку да канца ў цёплай і сяброўскай атмасферы», — зазначаецца ў паведамленні.

Візіт Лукашэнкі ў КНДР доўжыўся 25‑26 сакавіка, учора ён вярнуўся ў Мінск. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула