БЕЛ Ł РУС

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

28.03.2026 / 16:17

Nashaniva.com

Будучая жонка Пратасевіча Настасся Лабазанава распавяла ў сваім інстаграме, што экс-жонка і экс-дзяўчына Ромы прыйшлі ў той жа бар, дзе яны адпачывалі з жаніхом і пачалі пагражаць судом. Яны нібыта абураліся, што Раман кінуў цяжарную дзяўчыну, уцёкшы да Настассі.

Пратасевіч з новай абранніцай — медработніцай і таролагам Настассяй Лабазанавай. Фота з яе сацсетак

«Але яна не была цяжарная», — сцвярджае нявеста Пратасевіча.

«І вы толькі ўдумайцеся — дзве дарослыя жанчыны аб’ядноўваюцца ў варты жалю саюз, каб зладзіць начную варту і прыйсці ў бар з пагрозамі. Вы настолькі страцілі сябе, што ваша галоўная мэта — хаця б пастаяць побач з тым, хто вас некалі абраў. Такая роспач нават нясмешная. Гэта клініка».

Скрыншоты: сторыз з інстаграма @anastasiya_labazanova

Сам Раман пакуль ніяк не каментуе сітуацыю.

Нагадаем, для Рамана Пратасевіча паход у ЗАГС з Настассяй Лабазанавай будзе трэцім па ліку. Да гэтага ён двойчы жаніўся з Маргарытай Грыцкевіч. Тая скончыла Мінскі медыцынскі ўніверсітэт і некаторы час працавала правізаркай-рэцэптаркай у мінскай аптэцы. А яшчэ рабіла расклады на картах таро, як і цяперашняя абранніца.

Таксама ў Рамана былі адносіны з экс-палітзняволенай Сафіяй Сапега — іх затрымалі разам, пасадзіўшы самалёт Ryanair, які ляцеў па маршруце «Афіны — Вільня». Самалёт прызямліўся ў Мінску з-за паведамлення пра «бомбу» на борце.

Пасля затрымання Сафію асудзілі да 6 гадоў калоніі па абвінавачванні ў прыналежнасці да тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі», які публікаваў асабістыя даныя сілавікоў. Год яна правяла ў калоніі, пасля чаго была памілаваная.

Пратасевічу фармальна далі 8 год калоніі, але адпусцілі адразу.

Пасля той гісторыі Сапега казала, што «Ромы для яе больш не існуе».

Чытайце таксама:

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Пратасевіч адказаў, як праца ў КДБ дапамагае на тэлебачанні

Што чуваць у Соф'і Сапегі? Вось што мы даведаліся ў яе сяброў

Каментары да артыкула