БЕЛ Ł РУС

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома

28.03.2026 / 17:06

Nashaniva.com

На сайце дзяржзакупак IceTrade з’явіўся цікавы тэндар. Беларуская чыгунка (а дакладней, яе мінскае аддзяленне) закупляе адразу 20 электрычак. Гэты тэндар асабліва цікавы ў святле таго, што нядаўна БЧ адклікала ў тэрміновы пазапланавы рамонт швейцарскія электрычкі Stadler і польскія дызель-цягнікі PESA, якія, як афіцыйна заяўлялася, «не гатовыя працаваць у гэтых умовах надвор’я» і «не прайшлі праверку на трываласць», піша Blizko.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Office Life

У тэндарнай заяўцы няма падрабязных тэхнічных характарыстык цягнікоў, але ёсць некаторыя цікавыя падрабязнасці.

Па-першае, закупяць менавіта 4‑вагонныя электрычкі. Дагэтуль у Беларусі па такой схеме ходзяць толькі электрычкі Stadler самай першай пастаўкі: у 2010 годзе было закуплена 6 саставаў так званых «гарадскіх ліній» і 4 саставы рэгіянальных ліній. Усе астатнія электрычкі значна даўжэйшыя: 5, 6, 7, 8, 10 вагонаў.

Па-другое, вядомая планіроўка вагонаў:

Гэта дазваляе выказаць здагадку, што цягнікі паставяць на розныя маршруты (умоўна блізкія і ўмоўна далёкія, або, у тэрміналогіі БЧ, на гарадскія, рэгіянальныя і міжрэгіянальныя лініі).

Па-трэцяе, вядомая закупачная цана. За ўсе 30 цягнікоў плануецца заплаціць 908 мільёнаў рублёў. Або па 30 266 667 рублёў за адзін цягнік (10 207 000 даляраў па актуальным курсе Нацбанка Беларусі). Шмат гэта ці мала? Для параўнання: у 2010 годзе БЖД купіла 10 першых электрычак Stadler па 4 вагоны кожная — на ўсё патрацілі 60 мільёнаў еўра, гэта значыць, кожная электрычка каштавала па 6 мільёнаў еўра, або прыкладна 7,8 мільёна даляраў па курсе таго года.

Нарэшце, тэрміны паставак. Усю закупку плануецца выканаць з 1 чэрвеня 2026 года па 31 снежня 2030 года, гэта значыць на працягу 4,5 года. Інтэрвал паміж пастаўкамі кожнага цягніка не ўдакладняецца. Але тое, што бліжэйшая дата наступіць ужо праз два месяцы, дазваляе выказаць здагадку, што зусім хутка новыя электрычкі можна будзе пабачыць на маршрутах.

Чытайце таксама:

Белчыгунка здымае цягнікі Stadler з брэсцкага напрамку з-за паломкі

БЧ зноў адпраўляе швейцарскія і польскія цягнікі на тэхагляд і замяняе іх цеплавозамі

Мінскае метро атрымае з Расіі 15 новых вагонаў

Паміж Беларуссю і Расіяй запусцяць новыя прыгарадныя цягнікі

Белчыгунка зноў замяняе «Штадлер» на састаў са звычайных вагонаў

Каментары да артыкула