Андрусь Храпавіцкі. Прабіваюцца пралескі ў Менску. Верш
Праграміст і паэт Андрусь Храпавіцкі, які цяпер жыве ў Нью-Ёрку, напісаў настальгічна-аптымістычны верш.
Фота з сацсетак
Ці памятаеш ты часы былыя,
Калі ШІ не ліў на нас памыі
І пангаліна не ўкусіў кажан
Ізраіль не бамбіў Іран
Праграмеры пісалі многа коду
А не чакалі што там прыйдзе з клоду
Зяленскі быў тэлевізійнай зоркай
Газета «Узгорак» выдавалася ў Горках
Выходзіла шмат іншых незалежных СМІ
Між Вільняю і Менскам хадзілі цягнікі
Усе казалі пра чарговую адлігу
Белавія шчэ лётала ў Берлін і Рыгу
Былі ў трэндзе батлы і хіп-хоп
Ніхто не чуў пра ніякі Губоп
За лайкі не саджалі ў турму
Мы ўсе чакалі на Каляды і Вясну
Але замест вясны знянацку надышла
Даўгая лютая сіберная зіма
Пасля глыбокай спячкі каматознай
Спачатку квола, паступова, асцярожна —
Я веру — прабіваюцца пралескі
Закатанай у асфальт свабоды ў Менску.
Чытайце таксама:
Чаго чакаць беларусам ад новага сусветнага парадку? Разважанні пра новую рэальнасць