Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон
Для пошукавай аперацыі прыцягнулі верталёты.
На месца інцыдэнту прыляцеў верталёт. Скрыншот відэа
Каля самалёта прэзідэнта ЗША Дональда Трампа праляцеў невядомы дрон.
«У Вест-Палм-Біч накіраваны верталёты для расследавання інцыдэнту ўварвання дрона паблізу самалёта Air Force One», — напісаў журналіст Fox News Нік Сортар у сацсетцы Х пра здарэнне 29 сакавіка.
У аэрапорце пасля гэтага ўвялі абмежаванні на ўзлёт і пасадку, пакуль верталёты не правядуць пошукі ў гэтым раёне.
«Маліцеся кожны дзень за бяспеку 47-га», — дадаў Нік Сортар. Пад 47‑м маецца на ўвазе Трамп, 47‑ы прэзідэнт ЗША.