БЕЛ Ł РУС

Сабаленка дасягнула рэкорднай сярод тэнісістак лічбы падпісчыкаў у сацсетках

30.03.2026 / 09:31

Nashaniva.com

Толькі ў інстаграме ў яе пяць мільёнаў падпісчыкаў.

Фота: Matthew Stockman/Getty Images

Першая ракетка свету, беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, дасягнула рэкорднай сярод дзейных тэнісістак адзнакі па колькасці падпісчыкаў у інстаграме.

Пасля афармлення «Сонечнага дубля» (перамог на турнірах у Індыян-Уэлсе і Маямі) колькасць яе падпісчыкаў у гэтай сацсетцы ўжо перавысіла пяць мільёнаў.

За Сабаленкай па гэтым паказчыку ідуць Эма Радукану (Вялікабрытанія, 2,9 млн), Наомі Осака (Японія, 2,9 млн), Іга Свёнтак (Польшча, 2,3 млн).

Усяго з улікам іншых сацыяльных сетак у беларускай прымы цяпер амаль сем мільёнаў падпісчыкаў.

Арына Сабаленка з пачатку 2026 года выйграла тры турніры: у Брысбене, Індыян-Уэлсе і Маямі. Яна займае радок першай ракеткі свету амаль паўтара года, з 19 кастрычніка 2024 года. 

У сусветным рэйтынгу яна захоўвае адрыў у 3000 балаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула