БЕЛ Ł РУС

Маджтаба Хаменеі звярнуўся з новым пасланнем

30.03.2026 / 11:37

Nashaniva.com

Праз месяц пасля забойства вярхоўнага лідара, аятала Алі Хаменеі яго сын і пераемнік Маджтаба Хаменеі звярнуўся да насельніцтва з новым пісьмовым пасланнем.

Фота: Getty Images

У ім новы вярхоўны лідар краіны падзякаваў іранцам за іх падтрымку ў вайне супраць ЗША і Ізраіля, паведамілі дзяржаўныя СМІ 30 сакавіка.

З моманту свайго прызначэння Маджтаба Хаменеі не з’яўляўся на публіцы і зрабіў толькі некалькі пісьмовых заяў. Гэты факт выклікае здагадкі пра яго стан здароўя і месцазнаходжанне.

Паводле паведамленняў дзяржаўнага тэлебачання, Хаменеі аднаўляецца пасля наступстваў авіяўдару 28 лютага, у выніку якога загінуў яго бацька.

Чытайце таксама:

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара

Каментары да артыкула