БЕЛ Ł РУС

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль

31.03.2026 / 09:04

Nashaniva.com

Пачалося ўсё звыкла. 48‑гадовай мінчанцы ў месенджары патэлефанавалі невядомыя і пад выглядам замены дамафона выманілі код з SMS.

Затым з ёй звязаліся нібыта супрацоўнікі Нацбанка і псеўдаправаахоўнікі, запалохалі крымінальнай адказнасцю і вобшукам, патрабуючы задэклараваць зберажэнні. Жанчына паверыла і за два дні перадала кур’ерам 490 тысяч рублёў, паведамляе прэс-служба МУС.

На трэці дзень ашуканцы пераканалі жанчыну што яе аўто выстаўлена зламыснікамі на аўкцыён і ў далейшым будзе лічыцца ва ўгонe. Каб пазбегнуць праблем, параілі тэрмінова прадаць машыну. Выручаныя 45 тысяч рублёў яна зноў аддала кур’еру.

Аператыўнікі ўстанавілі асобы і затрымалі пасыльных — 57‑гадовую жанчыну і 69‑гадовага мужчыну. Раней яны сталі ахвярамі аналагічнай схемы, а пасля пачалі самі забіраць грошы ў падманутых грамадзян і адвозілі у суседнюю краіну для перадачы невядомым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула