БЕЛ Ł РУС

На адной з мінскіх вуліц закрыюць рух да сярэдзіны снежня

31.03.2026 / 15:20

Nashaniva.com

З 1 красавіка ўчастак на вуліцы Цэнтральнай у Мінску часова закроюць для руху транспарту. Пра гэта папярэдзіла «Мінскэнерга».

Рух будзе закрыты ў раёне станцыі метро «Аўтазаводская» на вуліцы Цэнтральнай — ад мясцовага праезду ўздоўж Партызанскага праспекта ў раёне дома № 109 да вуліцы Украінскай.

Абмежаванні будуць дзейнічаць з 1 красавіка па 16 снежня.

Прычынай называюць запланаваную рэканструкцыю цеплавых сетак, якую будзе праводзіць філіял «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула