БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе

1.04.2026 / 08:03

Nashaniva.com

Апошнія дзве каманды вызначыліся ў міжкантынентальных стыках.

Зборная ДР Конга. Фота: Manuel Velasquez — FIFA/FIFA via Getty Images

Зборная Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ў дадатковы час перамагло Ямайку з лікам 1:0, а Ірак у асноўны час быў мацней за Балівію 2:1.

Нагадаем, учора вызначыліся чатыры апошнія ўдзельнікі ад Еўропы. Гэта Чэхія, Турцыя, Швецыя і Боснія, што сенсацыйна ў серыі пенальці выйграла ў Італіі.

Чэмпіянат свету 2026 года пройдзе з 11 чэрвеня па 19 ліпеня ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. Упершыню ў гісторыі на турніры згуляюць ажно 48 зборных (раней было 32).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула