БЕЛ Ł РУС

Мартынаў у Сірыі й Ліване

6.06.2010 / 23:26

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў наведае зь візытамі Сырыю і Лібан.

Пра гэта паведаміла прэс-служба МЗС. Падчас знаходжаньня ў Дамаску 7–8 чэрвеня Сяргей Мартынаў сустрэнецца з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам, міністрам замежных спраў Валідам аль-Муалемам, а таксама міністрам эканомікі і гандлю.

Падчас перамоваў будзе абмеркавана шырокае кола пытаньняў, у тым ліку разьвіцьцё палітычнага дыялёгу, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Падчас візыту ў Бэйрут 9-10 чэрвеня заплянаваныя сустрэчы з прэзыдэнтам Лібану Мішэлем Сулейманам, прэм’ер-міністрам Садам Харыры і іншымі афіцыйнымі асобамі. Будуць абмеркаваныя пытаньні двухбаковага палітычнага дыялёгу, гандлёва-эканамічнага і крэдытна-інвэстыцыйнага супрацоўцнітва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула