БЕЛ Ł РУС

У Светлагорску затрыманы два гандляры гераінам

24.06.2010 / 11:17

23 чэрвеня Светлагорскім РАУС распачаты дзве крымінальныя справы па факце збыту наркотыкаў.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 23 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў райцэнтры 44‑гадовую мясцовую жыхарку пры продажы 5 грамаў гераіну. Затрыманая змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання.

Днём раней быў затрыманы 32‑гадовы жыхар Светлагорска, які збыў мясцоваму жыхару палімерны скрутак з парашкападобным рэчывам белага колеру. Паводле заключэння экспертызы, рэчыва з’яўляецца гераінам, яго маса — 2,43 грама.

Вядзецца следства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула