БЕЛ Ł РУС

Буйны пажар на Мазырскім НПЗ

13.07.2010 / 9:58

Ратавальнікі ліквідавалі буйны пажар на Мазырскім НПЗ, які ўзьнік пасьля таго, як у адно з сховішчаў патрапіла маланка.

«Адбыўся пажар у сталёвым рэзэрвуары аб’ёмам 10 тысячаў кубічных мэтраў для захоўваньня бэнзіну. У рэзэрвуары знаходзілася 3 тысячаў літраў бэнзіну», — паведамілі ў МНС Беларусі.

«Выратавальнікі МНС папярэдзілі ўзгараньне бэнзіну. Пацярпелых няма. Прычына пажару — разрад маланкі», паведамілі ў МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула