БЕЛ Ł РУС

16-гадовая дачка прэзідэнта Таджыкістана стала вядучай навінаў

14.07.2010 / 14:57

cz

16-гадовая Зарына Рахмонава прачытала навіны на англійскай мове па першым тэлеканале.

14 ліпеня дачка прэзідэнта Таджыкістана дэбютавала ў ролі дыктара таджыцкага тэлебачання.


16-гадовая Зарына Рахмонава прачытала навіны на англійскай мове па першым тэлеканале. Вядома, што Зарына вучылася ў Вялікабрытаніі.

Паводле «Ферганы. Ру», цягам апошняга тыдня Зарына амаль штодня рэпетавала ў студыі першага канала й адпрацоўвала навыкі дыктарскага майстэрства.

У прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона сем дачок і два сыны.

Азода Рахмонава, старэйшая дачка — намесніца міністра замежных спраў. Яе муж — намеснік міністра фінансаў.

Рустам Эмамалі, старэйшы сын — дэпутат сталічнага Маджліса (парламента), начальнік управы ў дзяржкамітэце па інвестыцыях і маёмасці, намеснік старшыні Саюзу моладзі Таджыкістана, адзінай грамадскай арганізацыі, якая згодна з заканадаўствам можа вылучаць кандыдата на пост прэзідэнта краіны.

Хасан Асадулазада, брат прэзідэнтавай жонкі — старшыня найбуйнейшага банка краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула