БЕЛ Ł РУС

У Пінску загінуў рабочы, які ўпаў з рыштаванняў

23.08.2010 / 13:55

У Пінску ўпаў з будаўнічых рыштаванняў і загінуў 40-гадовы рабочы з Гомеля.

Як паведаміў выканаўца абавязкаў намесніка начальніка следчага аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Аляксей Вячорка, няшчасны выпадак адбыўся каля 17 гадзін 20 жніўня ў актавай зале вучэбнага корпуса Палескага дзяржаўнага універсітэта. Пасля завяршэння зварачных работ слесар ААТ «Мантажлегмаш» спускаўся з будаўнічых рыштаванняў. Ён упаў з вышыні каля 9 м на бетонную падлогу і загінуў на месцы. Цела рабочага знайшлі будаўнікі.

Папярэдняя прычына смерці — чэрапна-мазгавая траўма і множныя пераломы касцей. Абставіны трагедыі высвятляюць у следчым аддзеле пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула