БЕЛ Ł РУС

Наведванне інтэрнэт-кавярняў скараціліся на сорак працэнтаў

23.08.2010 / 16:15

Юрась Ускоў

Асноўная прычына — «пашпартны кантроль» на ўваходзе.

Асноўная прычына — «пашпартны кантроль» на ўваходзе.

Аб гэтым карэспандэнту «Нашай Нівы» паведамілі ў адной з мінскіх інтэрнэт-кавярняў. Намеснік дырэктара прасіў не ўказваць назву кавярні, бо супрацоўнікі ўвогуле пабойваюцца даваць каментары адносна славутага ўказа №60.

— Рэч у тым, што ліпень і жнівень увогуле месяцы не паказальныя — наведванняў мала. Але ўсё адно, «дзякуючы» новаму ўказу наведвальнікаў стала працэнтаў на сорак менш. Дакументы людзі з сабой не носяць — гэта факт.

Пра відэаназіранне, якое як быццам магло замяніць абавязковы «пашпартны кантроль», кажуць, што гэта не болей чым чуткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула