БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка незадаволены ўрадам

27.08.2010 / 14:33

Аляксандар Лукашэнка заслухаў даклад ураду і Нацыянальнага банку пра стан беларускай эканомікі за першае паўгодзьдзе 2010.

«У студзені-ліпені гэтага года практычна праваленае выкананьне найважнейшых парамэтраў і асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу (…)
У выніку ўсё гэта істотна паўплывала на тэмпы росту ВУП, які склаў 107% пры прагнозе 111–113%», — заявіў Лукашэнка.

Ахарактарызаваў ён і стан прыцягнення замежных інвэстыцый: «Праца дзяржаўных органаў (…) вельмі нездавальняючая, бо чыстае паступленьне прамых замежных інвэстыцый у эканоміку краіны склала толькі 20,4% ад леташняга ўзроўню».

А таксама гандаль: «за 6 месяцаў бягучага года адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі сфармавалася ў суме $ 2,4 млрд».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула