БЕЛ Ł РУС

Ад паліцая да тэлезоркі: з гісторыі адной сям'і беларусаў у Брытаніі

31.08.2010 / 14:54

Алесь Чайчыц

Вядомы брытанскі шоў-мэн Пітэр Сэрафіновіч і яго дзед Сымон Серафіновіч з Заходняй Беларусі

Напісаў для беларускай Вікіпэдыі артыкул пра брытанскага шоўмэна і коміка Пітэра Сэрафіновіча, чыім голасам у першай сэрыі «Star Wars» прамаўляў галоўны злодзей Дарт Маўл.

Сэрафіновіч нарадзіўся ў Лівэрпуле, у 1993 годзе прыйшоў на радыё, празь некалькі гадоў — на тэлевізію. З таго часу зьняўся ў безьліч тэлесэрыялаў, вёў шоў на ТВ і радыё, агучваў рэкляму.

А ягонага дзеда, паводле інфармацыі ў інтэрнэце, звалі Сымон Серафіновіч (альбо Серафімовіч), ён жыў у Заходняй Беларусі, пасьля вайны асеў у Вялікай Брытаніі. Асабліва актыўна ў жыцьці беларускай дыяспары ня ўдзельнічаў, належаў да про-БЦРаўскай фракцыі пасьля раскола на прыхільнікаў БНР і БЦР, быў удзельнікам беларускай вайсковай нацыяналістычнай арганізацыі «Беларускі вызвольны рух». У 1990-я гады быў абвінавачаны ў тым, што падчас нямецкай акупацыі служыў у паліцыі і ўдзельнічаў у зьнішчэньні габрэйскага насельніцтва ў ваколіцах Міра, але праз дрэнны стан здароўя ня быў асуджаны.

Вось так.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула