БЕЛ Ł РУС

Тры чалавекі загінулі ў выніку ДТЗ у Чавускім раёне

3.09.2010 / 10:54

Два мужчыны і жанчына загінулі ў выніку ДТЗ, якое адбылося 2 верасня блізу вёскі Благавічы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці.

Фота МНС.

Паводле інфармацыі МУС, «Фальксваген» пад кіраваннем 48-гадовага жыхара райцэнтра выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з такім жа аўтамабілем, за рулём якога знаходзіўся 57-гадовы жыхар Крычава. У выніку ДТЗ абодва мужчыны і 62-гадовая жонка вадзіцеля другога «Фальксвагена» загінулі.

На месцы здарэння працавалі следча-аператыўная група МУС і супрацоўнікі пракуратуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула