БЕЛ Ł РУС

Кастусёў і Янукевіч сустрэліся з Яраславам Качынскім

29.09.2010 / 18:22

ЗП

Качынскі пазычыў Партыі БНФ поспехаў на прэзідэнцкіх выбарах.

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і старшыня гэтай арганізацыі Аляксей Янукевіч знаходзяцца сёння ў Варшаве.

У Польшчы яны правялі сустрэчу з лідэрам партыі «Права і справядлівасць» Яраславам Качынскім. Было падпісана шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж партыямі.

Аляксей Янукевіч кажа, што гэтая сустрэча выклікала вялікі інтарэс з боку польскіх журналістаў.

Сам жа сп.Качынскі пазычыў Партыі БНФ поспехаў на прэзідэнцкіх выбарах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула