БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка вярнуў літоўскі самалёт-парушальнік уладальнікам

19.10.2006 / 11:03

Разабраную на часткі машыну прывезлі ў Літву, дзе яе збяруць для далейшай эксплуатацыі.

Беларусь вярнула літоўскі самалёт-парушальнік на радзіму, да ўладальнікаў. Рашэнне пра гэта зацвердзіў асабіста Аляксандр Лукашэнка.

Разабраную на часткі машыну прывезлі ў Літву, дзе яе збяруць для далейшай эксплуатацыі. Нагадаем, што двухмясцовы самалёт у чэрвені парушыў паветраную мяжу і ненамерана заляцеў на тэрыторыю Беларусі. Беларускія вайсковыя самалёты прымусілі яго сесці на аэрадроме ў Лідзе. 30-гадовага літоўскага пілота-аматара і яго сястру затрымалі на некалькі дзён, а потым дэпартавалі на радзіму. Самалёт быў канфіскаваны і паводле рашэння суду 30 кастрычніка павінен быў пайсці з аўкцыёну, нагадвае інфармацыйнае агенцтва ELTA.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула