БЕЛ Ł РУС

Павесіў налепку – страціў кампутар

11.10.2010 / 14:8

АП

Антона Жукава з Ваўкавыску яшчэ ў верасні супрацоўнікі міліцыі схапілі ў горадзе за распаўсюд маладафронтаўскіх налепак «Горад Наш». Пратаколу, што праўда, не складалі, ўзялі адно тлумачэнні.

Пазней міліцыянты наведвалі актывіста — паказвалі партрэты людзей ды пыталіся, ці ведае хлопец каго з іх.

7 кастрычніка, супрацоўнікі МУС наведаліся ізноў — на гэты раз з адмысловай пастановаю за подпісам намесніка начальніка РУУС, падпалкоўніка В. Юшкевіча і ў суправаджэнні супрацоўнікаў КДБ. Ператрус тлумачылі пошукам слядоў адміністратыўнага парушэння. У хлопца забралі кампутар — яго абяцалі завезці ў Гродна на экспертызу і ў панядзелак вярнуць. Антон Жукаў лічыць, што прычынай канфіскацыі кампутара былі яго паказанні пасля затрымання за налепкі — хлопец паведаміў міліцыянтам, што атрымаў налепкі пасля знаёмства з каардынатарам «Маладога Фронту» ў інтэрнэце.

Юнак плануе падаць скаргу на дзеянні міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула