БЕЛ Ł РУС

Заснавальніка «Віцебскага кур’ера» аштрафавалі на 1 225 000 рублёў

12.10.2010 / 16:48

Суд Лёзненскага раёна прызнаў вінаватым у незаконным распаўсюдзе газэты «Віцебскі кур’ер» аднаго зь яе заснавальнікаў Віктара Рамнёва.

Судзьдзя Антаніна Афанасьева засудзіла Рамнёва да штрафу ў памеры 35 базавых велічынь — 1 225 000 рублёў. Наклад газэты канфіскаваны.

Віктар Рамнёў тройчы хадайнічаў пра адвод судзьдзі, бо яна не дапусьціла да ўдзелу ў працэсе Паўла Левінава, які меўся быць грамадзкім прадстаўніком падсуднага і адмыслоўцам у дадзенай справе. Але хадайніцтвы спадара Рамнёва не былі прынятыя.

Сьведкамі з боку абвінавачаньня выступаюць міліцыянты Лёзьненскага РАУС, якія затрымалі Віктара Рамнёва 8-га кастрычніка.

У залі суду спадар Рамнёў распавёў, што супрацоўнікі міліцыі спынілі яго па дарозе са Смаленску ў Віцебск і арыштавалі 11-тысячны наклад газэты

Прэтэнзіі з боку міліцыянтаў палягалі ў тым, што расейскія выданьні павінны мець адмысловы дазвол на распаўсюд у Беларусі, якога «Віцебскі кур’ер», зарэгістраваны ў Расейскай Фэдэрацыі, ня мае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула